Demosby: шчыра сябруем...
135 subscribers
2.21K photos
355 videos
15 files
1.87K links
@demosby — самое важное в Беларуси и в границах ее интересов. Кратко, ёмко, остро.

Вопросы: @lioneedeath
Download Telegram
Forwarded from Супер Мова
​​Тры законы беларускай робатэхнікі

Беларусаў заўсёды цягнула да космасу. Мо таму, што іхная краіна ня мае гэткіх гор, ускараскаўшыся на якія, да космасу можна дакрануцца і нават баязьліва пагладзіць ягоную чорную поўсьць; а можа, таму, што кожны з нас насамрэч іншаплянэтнік, пасланы сюды з мэтай нешта давесьці — толькі вось што менавіта, мы неяк забыліся. Бывае.

Абрыдлая і нясьмешная клясычная показка пра цьвік пад беларускай дупай толькі пацьвярджае нашае падазронае адрозьненьне ад большасьці зямлянаў, у тым ліку фізіялягічнае. Ужо Скарына на знакамітай гравюры выглядае, як капітан зоркалёту пасьля астэроіднай атакі; касьмічная далеч усё жыцьцё хвалявала Язэпа Драздовіча; а вось беларусаў Клімука і Кавалёнка да космасу цягнула-цягнула і ўрэшце ўцягнула. Беларусамі былі Дарт Вэйдэр і Аліса Селязьнёва.

Нават Хрыстос у беларускай літаратуры не прыходзіць і не прыяжджае, а менавіта прызямляецца, як нейкі прышэлец з Альдэбарану. На адной з самых прыгожых карцін Шагала каханьне паказанае як перамога над гравітацыяй. А беларус Барыс Кіт зрабіўся сусьветна вядомым спэцыялістам па ракетным паліве і наогул у касманаўтыцы. Нават самое слова «космас» мы прысабечылі, зладзіўшы яго айчынную вэрсію: ні ў воднай мове гэтае слова ня пішуць праз «а» ў другім складзе. А мы вось пішам, усім на злосьць — і нічога, камэты пакуль абмінаюць і аддаваць трантарыянам наш трактарны ніхто не зьбіраецца.

Акурат 2 студзеня нарадзіўся, бадай, самы знакаміты ў сьвеце беларускі пісьменьнік — калі браць у разьлік толькі краіну паходжаньня. Як кажуць энцыкляпэдыі, Айзэк Азімаў зьявіўся на сьвет у Пятровічах Клімавіцкага павету Гомельскай губэрні БССР. І што з таго, што празь некалькі гадоў малая радзіма Азімава, заблудзіўшыся ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных падзелах, нечакана апынулася ў Смаленскай вобласьці РСФСР — усё адно гэта этнічныя беларускія землі, і калі-небудзь мы дацягнемся да іх сваімі белымі крыламі. Карацей, забраны край, які дагэтуль марыць пра вызваленьне, спажываючы нашыя кісламалочныя вырабы.

Беларусам, нягледзячы на іхную цягу да космасу, рэдка ўдаецца выдаць які-небудзь такі закон, якім бы кіраваўся ўвесь сьвет. Мы больш спэцыялізуемся на выкананьні, на пакоры, на паслухмянасьці... Азімаў вывеў ажно тры законы, якія прызнаныя ўсімі без выключэньня. Падамо іх тут яшчэ раз, на ўсялякі пажарны:

⚡️ Робат ня можа зрабіць чалавеку шкоду ці сваім бязьдзеяньнем дапусьціць, каб чалавеку была зробленая шкода.
⚡️ Робат мусіць падпарадкоўвацца камандам чалавека, калі гэтыя каманды не супярэчаць першаму закону.
⚡️ Робат мусіць клапаціцца пра сваю бясьпеку ў той меры, наколькі гэта не супярэчыць першаму і другому законам.

Пазьней Азімаў, паразважаўшы над гісторыяй чалавецтва, дадаў да сваіх законаў яшчэ адзін, нулявы пункт:

⚡️ Робат ня можа зрабіць чалавеку шкоду, толькі калі ён не дакажа, што ў выніку гэта будзе карысна для ўсяго чалавецтва.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Тры законы беларускай робатэхнікі

Летам гарачым у Палессi дрымучым
Там дзе камары пазбираліся ў тучы,
Там, дзе не ўтолiць смагу гарэлка,
Прыбалоцiлася ў балота кружэлка.

🎵 Слухайце ў трэку Leibonik - Ксенаморф

🎧 Пра кнігу "Я робат" Айзэка Азімава слухайце ў Bellit Выпуск 5
📕 Па Беларускай палічцы чытайце апавяданьне Выродлівы хлапчук.
🎧 Слухайце на youtube твор «Задавальненьне Гарантуецца»

🚀 Аматарам фантастыкі раім набываць чытаць па-беларуску Станіслава Лема - Зорныя дзёньнікі

#мова #supermova #каляндар #азімаў #смаленск