кватэрнік?
101 subscribers
169 photos
16 links
Сборище музыкальных тел.
Download Telegram
пшь-пшь ….
ещё фота ……
«У кожнай хвіліне на сцэне,
Калі з песнямі, прозай ці вершам
Аддаеш сваю душу імгненню,
У якім тануць хочаш вечна.

У кожным поглядзе, цёплым і шчырым,
У кожным насцеж адчыненым сэрцы,
Ва ўсмешках шчаслівых і ў смеху,
Ва ўсіх людзях і ў самым месцы.

У мілагучных струнах гітары,
У гарачай духмянай гарбаце,
У слязах радасці ці спагады
Захавана гэта багацце.

Распускаецца ў кожным, хто любіць,
І квітнее, як майскія кветкі,
Разгараецца, рвецца, пульсуе
Наш утульны і хатні Кватэрнік.

Ён жыве, пакуль мы яму дорым
Нашы сілы і творчасць юнацтва.
І пакуль ён жыве, ў жыцці нашам
Больш святла, больш цяпла, больш мастацтва.»

дзякуй ад: deam_odio

фота: v.manysheva_