ДАМОЎ
393 subscribers
5 photos
2 links
Вывучэнне роднай мовы
Для малых і дарослых.
Гуляем і вучымся адначасова.
Download Telegram
Channel created
Шаноўныя сябры, з Днём роднай мовы вас! Але якое свята без падарункаў? Трымайце – дадатак “ДАМОЎ”!

🎁 Ён узнік, з аднаго боку, як працяг праекта “Скарбонка гульняў” (неаднаразова чуліся пытанні, ці будуць электронныя версіі настолак), а, з другога боку, як як аўтарская версія Duolingo па-беларуску.

🎁 Гэта кантэнт для тых, хто хацеў бы без асаблівага напружання і грашовых выдаткаў бавіць час па-беларуску і адначасова ўдасканальваць сваё маўленне.

🎁 Вас чакаюць займальныя гульнявыя практыкаванні рознага ўзроўню складанасці (для малых і для дарослых), а таксама віктарыны, загадкі, рэбусы і разнастайны літаратурны матэрыял.

🎁 Мы прапануем вам бэта-версію для азнаямлення і чакаем вашы водгукі і прапановы.

❤️ Будзем вельмі радыя ўсім ахвочым за дапамогу, распаўсюд і цікавыя ідэі. https://damou.by/
Не святыя зоркі праціраюць (выбачайце, гэта я перайначыла прыказку). Але насамрэч гэта так: самыя простыя людзі часам могуць зрабіць цудоўныя рэчы, пры гэтым, проста так, за дзякуй)
Хачу сказаць ДЗЯКУЙ за валанцёрскую дапамогу ў працы над дадаткам:

🌷Дызайнеру Івану Дубовіку, які стварыў такі файны і прыемны ў карыстанні інтэрфейс.
http://x.com/vandubovik
https://t.me/verbarium_by

🌷Мастаку Арцісю Ундоку за чароўныя выявы для медыятэкі.
https://www.instagram.com/mova_dla_usich

🌷Усім вам, даражэнькія нашы сябры, за падзякі, парады, падабайкі (і нават вітальныя відэа), якія вельмі натхняюць і падтрымліваюць.

🙏 Будзем радыя ўсім ахвочым дапамагчы ў далейшай працы над праектам. Нам патрэбны: мастакі, дызайнеры, рэдактары; магчыма, будуць прапановы па агучцы альбо любыя цікавыя ідэі.
Звяртайцеся ў асабістыя: @Nataljaha
Чаму "ДАМОЎ"? – напэўна, пытаюцца некаторыя з вас. Адказ відавочны: родная МОВА – гэта тое, што злучае нас з домам, Радзімай, каранямі (без яе не будзе ўсяго гэтага). Яна чуецца нават у самім слове даМОЎ.
А прыйшлі мы да гэтай назвы пасля апытанкі ўсіх магчымых сяброў.

Варыянтаў было досыць шмат. Вылучылі асобна МОВАзаўра (прапанова Гапоненкі Віталя), даМОВіка (з лёгкай рукі Аракчэевай Аксаны); Ліхтарынку падказала Крыцкая Таццяна, а Гусарава Святлана  – даМОЎ.
І тады раптам у мяне склаўся пазл і разам з ім узнікла казачная (а, можа, і не) гісторыя. Яна ў наступным пасце.
З незапамятных часоў жыў і гаспадарыў у краіне Мова дамавічок даМОВік. Ён ведаў усе яе таямніцы і кожнага яе жыхара, аберагаў іх і дапамагаў ім.
Але з цягам часу людзі забыліся пра цудоўную краіну – і чароўныя гукі і словы, што яе насялялі, сталі нячутнымі, а сам даМОВік нябачным. І вырашыў ён адправіцца за паратункам да свайго сябра сМОЎжыка. У таго мелася чароўная скарбонка з рознымі гульнямі і цікавосткамі, якія маглі прыцягнуць увагу людзей да сваёй роднай мовы і заахвоціць іх ужываць яе штодзень.
Па дарозе даМОВік сустрэў дзяўчынку Ліхтарынку, якая адчула яго добрае, спагадлівае сэрца, асвяціла сваім чароўным ліхтарыкам – і ён ізноў зрабіўся бачным. Гэта было добра, але не заўжды. ДаМОВік падабаўся мінакам, яны запытвалі ў яго дарогу, прасілі парады – і яго шчырыя, простыя словы былі зразумелыя і прыемныя ўсім, апроч Шкодніка і Злыдня. Яны бачылі ў мове даМОВіка пагрозу і небяспеку для сваіх чорных спраў і таму надзелі яму кайданы і збіраліся кінуць у вежу Маўчання і Забыцця. Няведама, чым бы ўсё скончылася, каб не лагодны цмок, які выратаваў даМОВіка. – Як цябе завуць? – запытаў ён у збаўцы.
– Ніяк, - адказала жывёліна.
– А дзе ты жывеш?
– Нідзе.
– Але так не мусіць быць, У кожнага павінна быць свая Радзіма, свая родная мова і сваё імя. Я прапаную табе пайсці са мной у краіну Мову, каб стаць яе пачэсным жыхаром і абаронцам, і даю табе імя Рыцар МОВАзаўр.
Цмок быў шчаслівы. Далей яны рушылі разам. Праз некаторы час да іх далучыўся сМОЎжык, і яны пайшлі даМОЎ.
Шаноўныя сябры! Дзякуй вам за водгукі: вельмі прыемна было пачуць цёплыя і натхняльныя словы, а таксама ўбачыць шмат прыхільнікаў і жадаючых дапамагчы. Мы будзем старацца паступова здзяйсняць вашыя парады і пажаданні.

Сёння мы радыя паведаміць, што ў дадатку з'явіўся Слоўнік. Вы можаце ўбачыць адпаведную яму іконку ў меню. Штораз пасля заканчэння наступнага ўрока там (і ў Выніках урока) будуць з'яўляцца новыя вывучаныя словы з іх тлумачэннем. Пры жаданні вы зможаце звяртацца да іх зноў і зноў, пакуль яны не апынуцца ў вашым актыўным слоўніку.    
                                                         
Цяпер працягваецца праца над агучкай слоўніка і новымі раздзеламі дадатка. Будзьце на сувязі: дасылайце водгукі на пошту (адрас у даведцы) або ў асабістыя.
🖐 Сябры, выбачайце, што даволі працяглы час ад нас не было вестак 🙏 Але гэта нездарма, бо мы шчыравалі: выпраўлялі памылкі ў практыкаваннях і распрацавалі для вас цэлую нізку новых забавак. Сёння мы анансуем адну з іх - гульню "Слоўцы".

🦖 Гэта вельмі папулярная гульня (яна існуе на розных мовах): трэба адгадаць пяцілітарнае слова з шасці спроб. Нам вельмі хацелася прапанаваць нешта цікавенькае для жадаючых паварушыць глуздамі 😄 Прыемнай вам гульні!

🦜 Вы можаце знайсці "Слоўцы" праз меню ў раздзеле "Забаўкі". І майце на ўвазе, што ў мабільнай версіі дадатку Слоўнік перамясціўся ў ваш профіль.

Дзяліцеся з сябрамі і не забывайце пакідаць свае водгукі і прапановы на пошце (яна ў даведцы) або ў асабістых @Nataljaha (у ТГ)