ByMetal
Адарвірог - "Адмаразуля" (2020). [folk metal] «У рамках маральнай падтрымкi, у гэты, складаны для усiх нас, час, мы з радасцю прэзентуем вам нашу Адмаразулю! Даражэнькія, з Калядамі вас і надыходзячым Новым Годам! Жадаем доўгачаканых перамог!»
YouTube
Адарвірог - Адмаразуля
Адарвірог - Адмаразуля (Сінгл, 2020)
https://distrokid.com/hyperfollow/adarvirog/admarazula
Пачвары ў лесе танчылі, вадзілі карагод
Каляды сустракалі, ды хутка новы год
Ракой лілася брага, дуда вяла ў пляс
А што далей адбылася - пра гэта будзе сказ
Надумалі…

👍1
Дарагія, з Новым годам!
Няхай у гэтым годзе ўсё перародзіцца нанова, няхай будзе жыць, буяць і гучаць канцэртамі наша метал-сцэна, без цэнзур і зьнявагаў, а як паўнавартасная частка нацыянальнай культуры, якая, у сваю чаргу, вызваліцца ад кайданоў савецка-калгаснага прыгнёту.
Беларусы - творчая нацыя, мы давалі, даем і з падвойным натхненьнем будзем даваць сьвету шмат таленавітых твораў мастацтва. Нашая цяжкая музыка вядомая і паважаная далёка за межамі нашай краіны, ёсьць у ёй і характэрны каларыт. Мы ёю ганарымся. І жадаем, каб яна была прадметам нацыянальнага гонару. Таму будзем яе падтрымліваць, і разам увойдзем у новую радасную эпоху.
Жыве беларускі метал!
Жыве Беларусь!