ByMetal
174 subscribers
1.17K photos
3 videos
438 links
Download Telegram
Вялікае інтэрв'ю аднога з найболей пасьпяховых беларускіх музыкаў сучаснасьці Артура Dzivia ў "Цёмным лёсе" - беларускамоўным падкасьце, сайд-праекце блогера АйЦіБарада аб цікавых беларусах. Шмат пра гісторыю, нацыю, Беларушчыну, штучны інтэлект, уласна, пра стварэньне музыкі і праект Dzivia. У тым ліку, вядома, пра метал. Прыкметна, што зь беларускай музыкі творца параіў толькі два гурты, і гэта метал-гурты :) https://youtu.be/RASul0smLac
Менск, 9 красавіка @ Beer&Whine

Bl33d! | Frozen Garden | Alcyona | Posthumous Blasphemer | Plemя
Адарвірог - Кароль (2023)

Гурт каментуе, што зь ім адбываецца сёньня: "Сябры. У кожнай гісторыі ёсьць пачатак ды канец. Нажаль, прыгоды Адарвірогаў у Беларусі скончыліся. Па тым ці іншым прычынам амаль усе ўдзельнікі вымушаныя пакінуць склад гурта.
Разам мы прайшлі шмат, бачылі Край Паданьняў, ішлі празь бязьлітасныя сечы ды дрыгву, якая кішыць жахлівымі пачварамі, але прыйшоў час ісьці новым шляхам.
І гэты шлях пачынаецца з таго, што мёртвы Адарвірог перараджаецца ў фармаце one man band ад былога франтмэна Лёні Лешага. У сонечным Сакартвэло ён працягне справу Адарвірога, ды выдасьць ужо напрацаваны матэр'ял.
Адарвірог памёр, доўгага жыцьця Адарвірогу!"

#folk_metal

https://youtu.be/vOwFo8KaqsA