ByMetal
174 subscribers
1.17K photos
3 videos
438 links
Download Telegram
Чырвоны бусел - Окна зеркал (2021)

#heavy_metal #punk
Мрачный бал: FaceOff | Toxic Spit | хЗверьхСобаках | Спираль Бруно

Менск 🎵 Berlin 🎵 22 траўня
Сябры, сёньня ў нас Народзіны, нам 13.

Летась, праз наступствы ўсім вядомых падзей у краіне, мы згубілі наш сайт. Ня тое каб згубілі канчаткова, але аднаўленьне бы вымагла ненаяўных рэсурсаў. І мы пайшлі па цьвярозым прынцыпе ня мучыць труп.

Папярэдні сайт рабіўся пад фармат вэбзіну, з дамінуючай роляю артыкулаў. Але публіцыстыку мы згарнулі яшчэ пару год таму. Адсюль і пытаньне, навошта трымаць сайт, які ўжо не адпавядае закладзенай у ім функцыі, і калі самая дзейнасьць ByMetal фактычна разгортваецца на сацсецеўных медыя-пляцоўках? Час парталаў прайшоў, ідзе час хуткіх медыя.

Сайт было вырашана не аднаўляць , але й нягожа было пакідаць адрас bymetal.org пустым.

Таму сёньня, на 13-ю гадавіну стварэньня праекту ByMetal мы чарговы раз перазагружаем наш фасад, і пакуль гэта будзе проста візітоўка-стрэлачнік, якая накіроўвае на нашы чатыры галоўныя медыя-пляцоўкі, а далей паглядзім, што мець пад тытульным адрасам, што будзе адпавядаць патрабаваньням часу і нашым магчымасьцям. Пажаданьні прымаюцца 😉

Радыя нарэшце праясьніць гэты момант, і рушым далей.
Жыве ByMetal!
🔪 IFVR @ Doom Metal Fest II 15.05.2021

📷📷📷