Дарагія, з Новым годам!
Няхай у гэтым годзе ўсё перародзіцца нанова, няхай будзе жыць, буяць і гучаць канцэртамі наша метал-сцэна, без цэнзур і зьнявагаў, а як паўнавартасная частка нацыянальнай культуры, якая, у сваю чаргу, вызваліцца ад кайданоў савецка-калгаснага прыгнёту.
Беларусы - творчая нацыя, мы давалі, даем і з падвойным натхненьнем будзем даваць сьвету шмат таленавітых твораў мастацтва. Нашая цяжкая музыка вядомая і паважаная далёка за межамі нашай краіны, ёсьць у ёй і характэрны каларыт. Мы ёю ганарымся. І жадаем, каб яна была прадметам нацыянальнага гонару. Таму будзем яе падтрымліваць, і разам увойдзем у новую радасную эпоху.
Жыве беларускі метал!
Жыве Беларусь!

Forwarded from Наш дзень. Архіў беларускай музыкі
ВОЛЬНЫ ХОР запрашае на калядны анлайн-канцэрт
Канцэрт, прымеркаваны да калядных святаў, распачнецца 10 студзеня а 20:00.
Легендарны Хор выканае святочныя песні з новага альбому “Калядны” і найлепшае з усяго, што гучала ў розных кропках краіны апошнія месяцы. Вялікі склад Вольнага Хору ўпершыню выступіць з аркестрам.
Трансляцыя адбудзецца адначасова на адмыслова створаным канале Вольнага Хору і канале агенцыі “Наш Дзень”.
Падтрымаць канцэрт можна па спасылцы: https://www.donationalerts.com/r/volny_chor ці https://neon.ly/volny-chor