У дарослы дзясятак заступае чалавечышча, які з намі ад маленскіх гадоў, які дапамагаў нам фармавацца ідэйна і сутнасна і надаваў гэтаму клёвыя дызайнавыя ўвасабленьні. І дапамагае зараз, і надае зараз. Ён стаіць за абсалютнай большасьцю артаў, афіш ды крэатываў Белметала ды Байметала, ён жа і аўтар нашага лога метал-васілька. Ён жа - наш галоўны крытык і гарант погляду на рэчы незамыленым вокам. І ён жа - наша беларушчына. Таленавіты музыка, кампазітар ды мастак - Aleh Z. З Народзінамі! Ганарымся табой, дружа!
Рэшту 2020-га жывем толькі на лакальных канцэртах. Актуальная афіша на bymetal.org