BIEŁARUSKI ŠAŁ
661 subscribers
914 photos
56 videos
1 file
138 links
🇺🇦 Украіна, трымайся! ❤️‍🩹
Падтрымаць: patreon.com/belarusan
Ютуб: youtube.com/BIEŁARUSKIŠAŁ

Зьвязацца: @belarusan_bot
Download Telegram
😢44💯14😁10👍54🤡4👎2👏1
😢61😁8❤‍🔥43😱3👍1🤔1
55😁19👍10❤‍🔥8🤣4🦄3💩1😈1🆒1
Шчэ адзін год мінуў...

Беларускаму Шалу сёньня два гады 🎉

Час імгненна праляцеў, а я мала чаго зрабіў, мала чаго дасягнуў. У жыцьці адбылося багата зьменаў, а я нібыта ў нейкім тлуме, нейкай дэпрэсіі.

Карацей, усё цяжка. Усё мяркую-пляную, а рабіць моцаў не стае... Ну, прынамсі пакуль. Плянаў запраўды багата, але абяцанкі-цацанкі не даваціму, проста з часам рабіціму й усё.

А на гэтыя ўгодкі я анічога ня здатны стварыць, на жаль — прапаную паглядзець леташняе відэа на гадавіну.

А мы ж помнім, што ўнутры кожнага з нас жыве Беларускі Шал? І мы ўсе моцныя духам, ды здолеем усякае ліха!

Дзякую кожнаму, хто трымаецца з імною. Ды не, дзякую ўсім, хто проста трымаецца — вы ўсе такія малайчыны! Найлепшыя. Усё будзе добра, проста працягвайма йсьці ❤️‍🩹

Жыве Беларусь і ейны Беларускі Шал
❤‍🔥689👍4🕊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👍15❤‍🔥113💋1
❤‍🔥485
Ня думаў, што прасіціму… Але мне трэ дапамога.

Я нібы знайшоў працу, але грошай ледзь выстачаціме на жыцьцё. То ж, калі хтось мае мажлівасьць мяне падтрымаць ,то гэта мне вельмі дапаможа — кожная макулінка будзе ў прыгодзе. Грошы пойдуць на… на ежу й лекі — першыя патрэбы. Гэта й будзе падтрымкаю маіх праектаў…

Ё некалькі спосабаў падтрымаць мяне грашыма:

1. Telegram: выбраць колькасьць грошай або напісаць самому, адылі ўвесьці рэквізыты карткі.

2. Buy Me a Coffee: ня трэ аніякае рэґістрацыі. Проста выбраць колькасьць кавы (адна кава — $5) або напісаць сваю лічбу, адылі ўвесьці сваю пошту й рэквізыты карткі. Таксама перад пераказам можна напісаць імя/твітар і паведамленьне — гэта будзе відаць на галоўнай старонцы. Я адкажу на кожнае паведамленьне!

3. Patreon: зарэґістравацца й падпісацца на штомесячнае ахвяраваньне ад $3 да $50 (можна адпісацца ў кожны момант). Тут кожнаму пішу падзяку пэрсанальна й прыватна.

А шчэ гэта добрая мажлівасьць павіншаваць мяне з другім годам гэтага праекту.

Я буду вельмі ўдзячны за кожны грош. І я помню ўсіх тых, хто мне дапамагаў — калісь знайду спосаб падзякаваць пэрсанальна.

Дзякую за ўвагу й падтрымку ❤️‍🩹
❤‍🔥469
❤‍🔥42😁17🤪112😢2🔥1🥱1
❤‍🔥56🥱5🥰1
BIEŁARUSKI ŠAŁ
Ня думаў, што прасіціму… Але мне трэ дапамога. Я нібы знайшоў працу, але грошай ледзь выстачаціме на жыцьцё. То ж, калі хтось мае мажлівасьць мяне падтрымаць ,то гэта мне вельмі дапаможа — кожная макулінка будзе ў прыгодзе. Грошы пойдуць на… на ежу й лекі…
Шчыра дзякую сямёрцы каточкаў, што ахвяравалі мне ў тэлеґраме (€50/25/10/10/3/1/1), тым двом, што ахвяравалі мне на Paypal (~$10/50), і тым мілым, што падпісаліся на Patreon ($3/5/5/10).

Гэта вельмі прыемна й тое мне дужа паможа. Дзякую вам, цудзікі ❤️‍🩹🫂

Ды люблю ўсіх вас, шаленчыкі. Вы ўсе цудоўныя!
49❤‍🔥12
❤‍🔥60😁12👎9😢4🔥1🐳1
BIEŁARUSKI ŠAŁ
Photo
Мне прыпісваюць эйджызм, абразу Зянона Пазьняка й нацыяналістых. Так можа зрабіць толькі нейкі правакатар, каторы не знаёмы з імною й маёю творчасьцяю. Іначай бы людзіна не пісала бы такі аблыжны паклёп.

Я сам ёсьць нацыяналістым і вельмі паважаю Зянона Пазьняка. Падвойны сэнс можна праглядзець, дзе захочаш.

А шчэ нібыта я зьдзекуюся з хворых людзёў. Я шчыра спачуваю ўсім, каму не пашанцавала. Але маралістым увогуле ня варта карыстацца інтарнэтам, бо небясьпечна для псыхікі.

upd: нешта я сур’ёзна да троля паставіўся. Варта было адразу забаніць, а я штось забагата ўвагі яму даў. Ён — прыклад тыпічнага маніпулятара, правакатара й троля.

Беражыма свае нэрвы й не рэаґуйма на троляў — бо тролі якраз дабіваюцца нашых эмоцыяў.
51❤‍🔥11👍9🤨1
❤‍🔥91👍16💯113👏3👎2🔥1
BIEŁARUSKI ŠAŁ
@belarusan
Дарэчы, я сам намаляваў нашага беларускага рыцара.
Шалом з аднаго з варыянтаў Пагоні.

Карыстайце ў сваіх мэмах. Хіба, пазначце хоць раз @belarusan, калі ласка.

А шчэ можна падзякаваць за мэм і файны шаблён 👉👈
❤‍🔥53👍85
🥰55😁15👍42❤‍🔥2🔥2🤗1
😁473👍3😢2👎1🤣1
😁49😢18💯73😱2👍1🔥1😈1
Хацеў быў выкласьці мэм, пазабавіцца й пазабавіць вас. Але я ачмурэў ад навіны. І я не магу змаўчаць...
Прарасейская сыстэма забіла годнага беларуса, чарговага. Забілі Алеся Пушкіна — мастака, палітычнага вязьня. І гэта чарговы доказ, што маскалі (ды іхныя пачварныя памочнікі) зьнішчацімуць нас, беларусаў — і творцаў, і нацыяналістых, і простых людзёў. І яны ані спыняцца, пакуль ня зьнішчаць нас да апошняга беларуса, дашчэнту — як фізычна, так і мэнтальна. Беларушчына то вялікая перашкода для расеі; і то нашая зброя.
Мне вельмі прыкра, што Алесь пайшоў ад нас. Сьветлая памяць...
Але ў маскалёў ня ўдасца нас страціць — тут я ня маю сумневаў.

Беражэце сябе 💔
😢98💔51❤‍🔥6🤬5💯3😭3
82❤‍🔥15💋4🥱2🗿2👎1👏1