Раней мэмы былі штодня — я стараўся. А цяпер яны даволі рэдкія. Перапрашаю. На жаль, у мяне зноўку цяжкі пэрыяд. Дый статыстыка сыходу з каналу, вядома, ня шчасьціць — было 1060, цяпер 1006, а неўзабаве й тэй тысячы ня будзе. Але нічога! Мне дарагі кожны шаленчык. Як мне палацьвее, як разьбяруся з праблемамі, дык зноўку публікаваціму мэмы часьцей.
Зьмеркаваў, што лепш гэта напісаць, чымся маўчаць. Мо й далей пісаціму нейкія развагі...
Зычу кожнаму цудоўнага дня ☀️
P.S.
Нататка для кожнага:
помні, што ты цуд і пэўна ўсё пераможаш!
Зьмеркаваў, што лепш гэта напісаць, чымся маўчаць. Мо й далей пісаціму нейкія развагі...
Зычу кожнаму цудоўнага дня ☀️
P.S.
Нататка для кожнага:
❤🔥109👍16🥰12💔3❤1👎1🔥1
Мэмы вяртаюцца. Старацімуся штодня цешыці вас, даражэнькія. Прашу падтрымаці рэпостамі — вярнема тысячу шаленчыкаў.
Кожнаму зычу добрага дзянёчачку! ☀️
🐾🐾
Кожнаму зычу добрага дзянёчачку! ☀️
🐾🐾
❤53❤🔥8👏3🦄3🤡1
Тутака зноўку 1000 шаленчыкаў!
Адчуваю déjà-vu, бо ня так даўно якраз сьвяткаваў тысячу, але на жаль, жыцьцё вымусіла пэўных шаленчыкаў адпісацца. А я чакаціму іх назад! 🫂
Разам з тым, я нядаўна зразумеў, што я не рабіў такую выяву на 1000. Проста лёс даў шанец выправіцца!)
Я дзякую ўсім існым шаленчыкам — вы найлепшыя. А таксама ўдзячны навікам — і вітаю!
❤️🩹

❤🔥57🔥9🥰5❤4
BIEŁARUSKI ŠAŁ
#ад_шаленчыка дзякую за файны мэм!
Аўтарка гэтага мэму мае свой канал, дзе яна дэмакратызуе філязофію цераз мэмы.
Яна запрашае да сябе: @memarobla
Яна запрашае да сябе: @memarobla
❤18🔥4🥰3👎1
Надоечы мне напісаў сьціплы дзяцюк, ды расказаў, што ён музыка, папяраджаючы, што ён ня „супар-пупар“, а толькі пачынае. І ён папрасіў дазволу выкарыстаць голас з майго відэа ў свае музыцы. Вядома, я пагадзіўся, бо я толькі шчасны, што хтосьці дадаў частку майго твору ў свой твор.
І вось той хлопец дарабіў сваю музыку й я не магу не падзяліцца ёю з вамі. Трэк у жанры ambient ды называецца „smutak“. Я мяркую, што дзяцюк мае дасьціпнасьць, каб стаць „супарам-пупарам“. І мне здаецца, сёньня добры дзень, каб адпачыць пад гэтую спакойную музыку, думаючы пра штосьці.
Я праўда спачуваю кожнаму, хто перажываў ліха й перажывае яго цяпер. Я маю надзею й веру, што ўсё будзе добра для кожнага з нас. Беражыма сябе 🫂❤️🩹
Слухаць на YouTube:
https://youtu.be/WxaL_NQZHs0
Або на Soundcloud:
https://soundcloud.com/svaevs/smutak

YouTube
smutak
svaevs — smutak
12.05.2023
========
raju słuchać u navušnikach
z luboŭju
========
#belarus #ambient #ambientmusic
12.05.2023
========
raju słuchać u navušnikach
z luboŭju
========
#belarus #ambient #ambientmusic
❤🔥18❤7🔥3
BIEŁARUSKI ŠAŁ
Надоечы мне напісаў сьціплы дзяцюк, ды расказаў, што ён музыка, папяраджаючы, што ён ня „супар-пупар“, а толькі пачынае. І ён папрасіў дазволу выкарыстаць голас з майго відэа ў свае музыцы. Вядома, я пагадзіўся, бо я толькі шчасны, што хтосьці дадаў частку…
Тое самае маё відэа, адкуль хлопец узяў уступ:
https://youtu.be/9bWriH_yndk
Раю паглядзець, як не глядзелі. Ну або пераглядзець шчэ раз.
https://youtu.be/9bWriH_yndk
Раю паглядзець, як не глядзелі. Ну або пераглядзець шчэ раз.
YouTube
крыху пра мяне
1000 шаленчыкаў у тэлеґраме: https://t.me/belarusan
Patreon: https://www.patreon.com/belarusan
Paypal: https://paypal.me/belarusan
Данат у тґ: https://t.me/belarusan/708
Patreon: https://www.patreon.com/belarusan
Paypal: https://paypal.me/belarusan
Данат у тґ: https://t.me/belarusan/708
❤🔥13🔥4❤2
BIEŁARUSKI ŠAŁ
Найлепшы дылер — @belarusan
Дарэчы, амаль сюжэт кнігі Віктара Марціновіча „Мова“. Калі сьцісла, то там будучнасьць, у каторай забаранілі беларускую мову й цяпер яна як наркотык. Мовадылеры, наркаманы — усё такое. Раю пачытаць. А потым можаце думкамі падзяліцца з мною (або ўжо дзяліцеся, як чыталі).
❤🔥40👍4❤2🥰1😱1
Новае й цікавае мэдыя, што публікуе навіны папулярнае навукі й тэхналёґіяў — Tech Lead. Аўтары пішуць навіны простымі словамі ды клясычным правапісам.
Падпішэцеся:
@techleadby
Падпішэцеся:
@techleadby
👍19❤🔥5❤4👎1
Мне дужа цікава, як вы маецеся, шаленчыкі. Калі ласка, раскажэце, як вы? Як прайшоў ваш дзень?
О, хай там як, зычу цудоўнага вечару кожнаму! ✨
❤🔥51❤9👍2👎1😈1
Тысяча сто! 🎆
Шчыра дзякую кожнаму шаленчыку, што ёсьць падпісаным. А таксама дзякую навенькім! Карацей, расьцём, а я й надалей старацімуся пацяшаць вас.
Я шчасны, што вас маю. А таксама мне дужа прыемна, што вы ставіце рэакцыі й пішаце камэнтары — я заўжды іх чытаю. Дзякую!
Усім зычу добрага спакойнага дзянёчку й вялікіх посьпехаў! ☀️❤️🩹

❤🔥54❤8👍5